Працягваецца афіцыйны візіт Прэзідэнта Беларусі ў Грузію

23 марта 2018

Сёння ў Аляксандра Лукашэнкі запланавана сустрэча з Каталікосам-Патрыярхам усяе Грузіі Іліёй ІІ і перамовы з прэм'ер-міністрам.

Напярэдадні ў Тбілісі прайшла сустрэча лідараў дзвюх краін. Аляксандр Лукашэнка і Гіоргій Маргвелашвілі па выніках перамоў замацавалі намер умацоўваць узаемадзеянне, падставіўшы подпісы пад дагаворам аб асновах супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Грузіяй. Як адзначыў беларускі лідар, за апошнія гады дзве дзяржавы здолелі зноў узнавіць двухбаковыя адносіны. Краіны ўжо ідуць па шляху прамысловай кааперацыі.

Беларусь можа прапанаваць шырокую гаму складанатэхнічнай прадукцыі (ад пасажырскіх аўтобусаў і электробусаў да спецыяльнай пажарнай тэхнікі) і гатова аказаць садзейнічанне ў развіцці сельскай гаспадаркі Грузіі і ўмацаванні харчовай бяспекі.

У прысутнасці лідараў дзвюх краін падпісаны яшчэ 10 дакументаў, накіраваных на развіццё супрацоўніцтва.