У Дзень горада на свет з’явіліся 30 маленькіх мінчан

21 сентября 2019

Дзевятнаццаць хлопчыкаў і адзінаццаць дзяўчынак. Самая вялікая прыбаўка - у шостай гарадской клінічнай бальніцы. Там нарадзіліся дванаццаць немаўлят. Сёння прадстаўнікі гарадской улады павіншавалі маладых мам з радаснай падзеяй, а таксама ўручылі падарункі. Усяго віншаванні гучалі ў першай, трэцяй, пятай і шостай гарадскіх бальніцах, а таксама ў радзільным доме нумар два.