Працягваецца дзяржаўны візіт Старшыні КНР у Беларусь

12 мая 2015

Сёння Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка са сваім кітайскім калегам Сі Цзіньпінам наведае Беларуска-кітайскі індустрыяльны парк "Вялікі камень". Там ужо працуе наша здымачная група. Менш чым праз гадзіну наш карэспандэнт у прамым эфіры распавядзе ўсе падрабязнасці з месца падзеі.

За два дні знаходжання кіраўніка КНР у Беларусі падпісана больш як 50 пагадненняў. Кітайскі бок прадаставіў нашай краіне два значныя крэдыты. 3 мільярды долараў - ільготны і 4 мільярды - у выглядзе камерцыйнай пазыкі беларускім банкам для фінансавання бізнес-праектаў. Таксама Кітай выдаткаваў Беларусі 800 мільёнаў юаняў дапамогі на рэалізацыю сацыяльных праектаў.