Прывітанне ўдзельнікам XXVI Мінскага міжнароднага кінафестывалю "Лістапад"

1 ноября 2019

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам XXVI Мінскага міжнароднага кінафестывалю "Лістапад".

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што гэты маштабны і аўтарытэтны форум займае асаблівае месца ў сучаснай культуры не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі. "Пастаянна развіваючыся, пашыраючы дыяпазон краін-удзельніц, ён застаецца верным сваім традыцыям, у аснове якіх ляжаць прынцыпы духоўнасці і гуманізму, - гаворыцца ў прывітанні. - Візітнай карткай фестывалю заўсёды былі і застаюцца высокі прафесіяналізм, імкненне да пазнання чалавечых каштоўнасцей, адкрыты і зацікаўлены дыялог творчай інтэлігенцыі, прызнаных майстроў і маладога пакалення".

Аляксандр Лукашэнка выказаў перакананне ў тым, што "Лістапад" сёлета чарговы раз стане сапраўдным святам для аматараў кіно і прымножыць колькасць сяброў і паклоннікаў.