Прывітанне ўдзельнікам і гасцям XV Міжнароднага тэлекінафоруму Разам

22 августа 2014

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам і гасцям XV Міжнароднага тэлекінафоруму Разам.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што міжнародны тэлекінафорум Разам - значная культурная падзея, якая аб'ядноўвае майстроў экрана з дзясяткаў краін блізкага і далёкага замежжа.


Цяперашні, юбілейны XV форум асаблівы. Ён праводзіцца ў год святкавання 100-годдзя пачатку Першай сусветнай вайны, 70-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і ў перыяд падрыхтоўкі да слаўнага юбілею нашай агульнай Вялікай Перамогі, - гаворыцца ў прывітанні. - Памяць аб гэтых гістарычных падзеях непарыўна звязвае нас, служыць цвёрдай апорай для ўмацавання дружбы, узаемаразумення і братэрскага адзінства.


Аляксандр Лукашэнка адзначыў важнасць ролі кіно і тэлебачання ў фарміраванні светапоглядных каштоўнасцей, развіцці міжнацыянальных і міждзяржаўных адносін.




Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя