Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам 43-га з'езда БРСМ

30 мая 2018

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам 43-га з'езда грамадскага аб'яднання "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі".

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што моладзь, увасабляючы будучыню, з'яўляецца магутнай сілай, якая садзейнічае сацыяльнаму і эканамічнаму развіццю краіны. "БРСМ аб'ядноўвае ў сваіх радах тысячы таленавітых, энергічных грамадзян, якія любяць Беларусь. Саюз стаў надзейным партнёрам дзяржавы ў правядзенні моладзевай палітыкі, годна прадаўжае і развівае лепшыя традыцыі нашага народа", - гаворыцца ў прывітанні. Прэзідэнт звярнуў увагу, што праекты, якія рэалізуе Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі, накіраваныя на фарміраванне ў маладога пакалення такіх якасцей, як адказнасць, працавітасць, патрыятызм, павага да гісторыі роднай зямлі.

"Упэўнены, вынікам з'езда стануць новыя ідэі і перспектыўныя праекты, якія аб'ядноўваюць моладзь", - падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы.