Прывітанне членам дэлегацыі Рэспублікі Беларусь на II Еўрапейскіх гульнях у Мінску

21 июня 2019

Дарагія сябры!

Гісторыя алімпійскага руху ў нашай краіне даўняя і славутая. Мы ганарымся беларускімі атлетамі, чые імёны і трыумфы назаўжды запісаныя ў пераможны летапіс айчыннага і сусветнага спорту. Захапляемся іх мужнасцю, сілай духу і воляй да перамогі.   Быць годнымі пераемнікамі куміраў папярэдніх пакаленняў - значыць паказаць на II Еўрапейскіх гульнях максімум сваіх магчымасцяў і лепшы вынік. Яркімі выступленнямі і бясспрэчнымі рэкордамі чарговы раз падняць краіну на п'едэстал спорту высокіх дасягненняў. Перакананы, што нацэленасць на поспех, майстэрства, прафесійныя амбіцыі трэнераў і спартсменаў прывядуць нашу каманду да новых алімпійскіх вяршыняў. Энергія роднай зямлі надасць на гэтым шляху сілы, а падтрымка балельшчыкаў наладзіць на бескампрамісную і захапляльную барацьбу за медалі.

Веру ў вас, жадаю моцнага здароўя, спартыўнага поспеху і гучных перамог у славу нашай Беларусі!

Аляксандр Лукашэнка