Прэзідэнты Беларусі і Расіі правядуць перамовы ў Падмаскоўі

22 ноября 2016

Аляксандр Лукашэнка ў рамках рабочага візіту абмяркуе з Уладзімірам Пуціным актуальныя пытанні двухбаковых адносін, палітычнага ўзаемадзеяння, інтэграцыйных працэсаў, а таксама сітуацыю ў рэгіёне і свеце. Акрамя таго, у храме Хрыста Збавіцеля лідары Беларусі і Расіі прымуць удзел ва ўрачыстай цырымоніі віншавання Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла, які ў нядзелю адзначыў сваё 70-годдзе.