Прэзідэнту далажылі пра сітуацыю ў лясной гаспадарцы

9 марта 2015

Уся драўніна павінна перапрацоўвацца на беларускіх прадпрыемствах. Пра гэта сёння заявіў Аляксандр Лукашэнка, разглядаючы праект указа па пытаннях удасканалення дзейнасці ў сферы лясной гаспадаркі. Прэзідэнт адзначыў, што апроч павелічэння перапрацоўчых магутнасцяў неабходна яшчэ і павысіць эфектыўнасць выкарыстання драўняных рэсурсаў краіны. Пры гэтым канчатковая прадукцыя павінна быць, перш за ўсё, экспартна арыентаванай.

Кіраўнік дзяржавы таксама адзначыў, што сёння лясная гаспадарка забяспечана самай сучаснай тэхнікай, таму нічога не перашкаджае галіне даваць высокія паказчыкі. Падрабязнасці рабочай сустрэчы ў Прэзідэнта глядзіце ў нашых наступных выпусках.