Прэзідэнт сустрэўся са старшынёй Банка развіцця і знешнеэканамічнай дзейнасці

8 декабря 2016

Сёння Кіраўнік дзяржавы сустрэўся са старшынёй расійскай дзяржаўнай карпарацыі "Банк развіцця і знешнеэканамічнай дзейнасці" Сяргеем Гарковым. Як падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка,  працы фінустановы  ў Беларусі  гарантавана падтрымка.

У нашай краіне працуе беларускае падраздзяленне кампаніі -  БелВЭБ. І гэта партнёрства з'яўляецца паспяховым прыкладам кааперацыі не толькі ў банкаўскай сферы, але і супрацоўніцтва паміж краінамі. Знешэканамбанк мае вагу за мяжой, і заўсёды шукае новыя формы ўзаемадзеяння. У планах  падтрымка беларускага і расійскага экспарту  ў трэція краіны.

Сяргей Гаркоў, старшыня расійскай дзяржкарпарацыі "Банк развіцця і знешнеэканамічнай дзейнасці (Знешэканамбанк)": "У нас ужо фактычна дзевяць гадоў супрацоўніцтва. Больш за мільярд долараў агульных інвестыцый. Ёсць буйныя праекты як атамная станцыя. У нас ёсць цікавыя прапановы па павелічэнні сумеснага экспарту Беларусі і Расіі. Мы дамовіліся з урадам падпісаць аб гэтым сёння пагадненне. Ёсць шмат магчымасцяў для павелічэння супрацоўніцтва".

Банк БелВЭБ  крэдытуе шэраг буйных айчынных прадпрыемстваў. Акрамя таго, урадамі Беларусі і Расіі ў лістападзе 2011 года заключана пагадненне аб выдзяленні  экспартнага крэдыту для будаўніцтва Беларускай АЭС.  Банк таксама ўдзельнічае ў рэалізацыі шэрагу сацыяльных праектаў у нашай краіне.