Польшча падтрымлівае працэс паляпшэння адносін Беларусі і ЕС

14 февраля 2019

Польшча падтрымлівае працэс паляпшэння адносін Беларусі і ЕС і зацікаўленая ў скарэйшым падпісанні пагаднення аб спрашчэнні візавага рэжыму. Гэтая заява прагучала падчас афіцыйнага візіту ў Варшаву парламенцкай дэлегацыі Беларусі. Узначальвае яе Старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч. Напярэдадні парламентарыі сустрэліся з Прэзідэнтам Польшчы Анджэем Дудам і прэм'ер-міністрам Матэвушам Маравецкім. Пашырэнне супрацоўніцтва, умацаванне палітычных і гандлёва-эканамічных кантактаў   абмеркавалі і ў польскім парламенце. Падпісана двухбаковая дамова аб сацыяльным забеспячэнні. Сёння беларуская дэлегацыя адпраўляецца ў Беласток.