Прэзідэнт сустрэўся з кіраўніком МЗС

21 февраля 2014
Прасоўванне эканамічных інтарэсаў за мяжой павінна стаць прыярытэтнай задачай для беларускага МЗС. Гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з кіраўніком міністэрства.

Уладзімір Макей праінфармаваў Прэзідэнта аб выніках нядаўняй калегіі МЗС: абмяркоўваліся вынікі працы за мінулы год і задачы на перспектыву. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што вынікі актыўнасці знешнеэканамічнай дзейнасці стануць вызначальным фактарам у ацэнцы працы цэнтральнага апарата міністэрства, а таксама пасольстваў. Выкананне гэтага даручэння Прэзідэнт абмяркуе з дыпламатамі на сустрэчы ў ліпені.

Прэзідэнта цікавіла і развіццё адносін з еўрапейскімі партнёрамі і ЗША. У прыватнасці, разгледжаны пытанні спрашчэння візавага рэжыму з ЕС і дагавора аб рэадмісіі. Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, Беларусь гатовая да адкрытага дыялогу з Еўрасаюзам і ЗША. Аднак ушчамленне нацыянальных інтарэсаў нашай краіны недапушчальна.