Прэзідэнт сустрэўся з Генеральным сакратаром АДКБ Мікалаем Бардзюжам

17 февраля 2014

Бяспека на межах дзяржаў - удзельнікаў АДКБ, дзейнасць Калектыўных сіл аператыўнага рэагавання і далейшыя планы па ўмацаванні супрацоўніцтва - гэтыя пытанні сталі асноўнай тэмай сустрэчы Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі і Генеральнага сакратара АДКБ Мікалая Бардзюжы.


На сустрэчы таксама прысутнічалі начальнік аб'яднанага штаба АДКБ Аляксандр Студзенікін і Дзяржсакратар Савета бяспекі Беларусі Аляксандр Мяжуеў.