Захаду не варта выкарыстоўваць Украіну ў якасці фактару націску на Расію

13 мая 2014

Гэта напярэдадні заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падчас сустрэчы з сакратаром Савета Бяспекі Расіі Мікалаем Патрушавым. Кіраўнік дзяржавы выказаў меркаванне, што з часам ва Украіне ўсё стабілізуецца. Беларусь нацэлена на ўсебаковае супрацоўніцтва з суседняй дзяржавай.


Мікалай Патрушаў, гаворачы аб двухбаковых адносінах, падкрэсліў, што ў гэтай сферы праблем не існуе. На яго думку, Беларусь і Расія, акрамя двухбаковага, таксама актыўна ўзаемадзейнічаюць у шматбаковых фарматах - першым чынам, у АДКБ і на пляцоўцы СНД.