Прэзідэнт уручыў прэміі "За духоўнае адраджэнне".

10 января 2017

Зберагчы краіну і перадаць яе вольнай і незалежнай наступным пакаленням. Гэта агульная задача беларусаў. Такія словы сёння  Аляксандр Лукашэнка адрасаваў лаўрэатам прэміі "За духоўнае адраджэнне" і спецыяльных прэмій Прэзідэнта.

Сімвалічна, што гэтая цырымонія штогод праходзіць у студзені, у калядныя дні. Узнагароды атрымліваюць людзі, якія ўносяць  неацэнны асабісты ўклад у развіццё ўсёй краіны і грамадства, а вынікам іх працы ганарыцца ўся Беларусь.

Па выніках мінулага года прысвоена 5 прэмій "За духоўнае адраджэнне"... Сярод тых, хто іх удастоены,   - настаяцель Свята-Елісееўскага Лаўрышаўскага мужчынскага манастыра ігумен Яўсевій. Ён дапамагае людзям, якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі. Лаўрэатамі прэміі сталі калектыў Рэспубліканскага рэабілітацыйнага цэнтра для дзяцей-інвалідаў, а таксама Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка. Узнагароды ўдастоена Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі за правядзенне мерапрыемстваў, накіраваных на патрыятычнае выхаванне. Адно з іх - маштабная рэканструкцыя Кургана Славы. Сярод лаўрэатаў прэміі  таксама загадчык кафедры архітэктуры Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта Сяргей Сергачоў за адзіную ў сваім родзе кнігу "Народнае дойлідства Беларусі". Па выніках 2016 прысуджаны і 10 спецпрэмій Прэзідэнта  дзеячам культуры і мастацтва. Сярод уладальнікаў  і калектыў Белтэлерадыёкампаніі  за стварэнне серыі ролікаў "Мы зрабілі гэта разам". Падрабязнасці ўрачыстай цырымоніі  - у эфіры "Панарамы".