Прэзідэнт: скарачэнне паставак расійскай нафты павінна быць замешчана альтэрнатыўнымі варыянтамі

20 января 2017

Скарачэнне паставак расійскай нафты ў Беларусь павінна быць замешчана альтэрнатыўнымі варыянтамі. Пра гэта сёння заявіў Кіраўнік дзяржавы, калі прымаў з дакладам віцэ-прэм'ера Уладзіміра Сямашку.

Цэнтральнай тэмай сталі перамовы аб умовах куплі сырой нафты, а таксама варыянты дазагрузкі айчынных НПЗ. Як адзначыў Аляксандр Лукашэнка, сітуацыя ў галіне няпростая, але не катастрафічная. Беларусь загадзя распрацавала альтэрнатыўныя маршруты, вывучыўшы іх эканамічную эфектыўнасць. Акрамя таго, Прэзідэнту далажылі пра ўласную нафтаздабычу ў Беларусі.

Кіраўнік Дзяржавы таксама абмеркаваў з віцэ-прэм'ерам рашэнне кадравага пытання ў нафтахімічным комплексе.