Прэзідэнт: Работу па спрашчэнні ўезду іншаземцаў у Беларусь неабходна працягваць

11 января 2018

Гэта Прэзідэнт Беларусі заявіў на нарадзе па лібералізацыі візавага рэжыму. У той жа час на асаблівым кантролі павінны быць пытанні бяспекі. Таму ўсе аспекты спрашчэння варта абмяркоўваць з улікам сусветных фактараў і меркавання партнёраў па Саюзнай дзяржаве.

З боку ўрада прагучалі канкрэтныя прапановы па лібералізацыі. Сярод іх - павялічыць тэрмін знаходжання іншаземцаў пры бязвізавым уездзе праз Нацыянальны аэрапорт да дзесяці сутак. Таксама абмяркоўваецца магчымасць месячнага бязвізавага знаходжання гасцей II Еўрапейскіх гульняў 2019 года.