Прэзідэнт правёў нараду па ліцэнзаванні

25 августа 2015

Любы шлях дэбюракратызацыі - гэта правільны шлях. Такі пункт погляду сёння выказаў Прэзідэнт Беларусі, заслухаўшы даклад па пытанні ўдасканалення парадку ліцэнзавання і ўзмацнення кантролю ў гэтай сферы. На нарадзе Кіраўніку дзяржавы было прапанавана ўнесці шэраг змяненняў. Так, ліцэнзія будзе дзейнічаць бестэрмінова замест цяперашніх 5-10 гадоў. А колькасць дакументаў, неабходных для яе атрымання, скароцяць. Заяўкі можна будзе накіроўваць па пошце або ў электронным выглядзе. Прапануецца таксама, каб паўнамоцтвы па ануляванні дазвольных дакументаў перадаваліся толькі ў суд.

Калі параўнаць сістэму ліцэнзавання ў Беларусі і краінах Еўразійскага эканамічнага саюза, то мы адны з лідараў у пытаннях хуткасці тэрмінаў атрымання ліцэнзіі. Напрыклад, у нас дакумент выдаюць на рукі на працягу 15 дзён. У Арменіі, Казахстане і Кіргізіі на гэта пойдзе каля месяца, а ў Расіі - да 45 дзён.