Жыхары пасёлка Гатава Мінскага раёна пакутуюць ад бязладзіцы ў сістэме ЖКГ

21 февраля 2015

Калі ўзімку ў кватэры няма цяпла, у двары гадамі адсутнічае асвятленне, дарогі разбітыя, а капітальны рамонт толькі на паперы! Жыхары пасёлка Гатава Мінскага раёна стаміліся ад заўсёднай бязладзіцы ў сістэме ЖКГ. Становішча спрабуюць выправіць самі, аднак тут поспехаў не шмат. У выніку яны вымушаныя сістэматычна звяртацца не толькі ў ЖЭСы, але і на прамыя тэлефонныя лініі рэгіянальных кіраўнікоў.

Голас народа і шляхі вырашэння жыллёва-камунальных праблем пачуў Аляксей Кандраценка.

Жыхары пасёлка Гатава Сяргей і Глеб Лыганоўскія абураюцца: побач с домам дарогі разбітыя, ліхтары ў двары ніколі не гараць, для дзяцей дарога ў школу няйначай як перашкода. А пасля ўрокаў дзе гуляць? Дзіцячай пляцоўкі няма, затое ўсюды машыны на зялёнай зоне. Але куды горшае становішча ў сутарэннях дамоў. Яны літаральна ў катастрафічным стане.

Сяргей Лыганоўскі, жыхар пас. Гатава: "З сутарэннямі тут цэлая бяда. Вось зараз прыйдзе вясна, і сталічныя воды патрапяць у гэтае сутарэнне. Каналізацыя ў няспраўным стане, і практычна ўвесь гэты смурод ідзе ў пад'езд. Заходзіш, а дыхаць няма чым".

Пра сітуацыю ў гэтых дамах камунальнікі ведаюць. Пакуль вырашаць яе прапаноўваюць калектыўна.

Тым часам у кватэры Наталлі Чэпік не першы раз тэмпературны калапс. Адсутнасць цяпла ў батарэях - нагода прымерыць яшчэ адну кофту.

Прычына - у сістэматычных прарывах цепласеткі.

Многім дамам у пасёлку 30-40 гадоў. Інжынернае, у тым ліку і цеплавое, абсталяванне, вядома, іх сучаснікі. Таму выхад з сітуацыі адзін – замяніць старую тэхніку на новую.

Дом пабудавалі паводле чэшскага праекта. Батарэі тут у сценах. Для беларускага клімату не самы ўдалы варыянт. Камунальныя службы гэта ведаюць і толькі зараз плануюць выправіць сітуацыю.

Арцём Яфрэмаў, дырэктар прадпрыемства "Жилищник Минщины": "На 2015 год у спісе аб'ектаў па капітальным рамонце гэты дом уключаны на распрацоўку праектна-каштарыснай дакументацыі. Гэта вынас сістэмы абагравання з панэльных сценаў у кватэрах. Усе трубы і камунікацыі праходзяць усярэдзіне панэляў, а пасля мадэрнізацыі ўсё абаграванне зробяць з поліпрапілену, яно будзе знаходзіцца ў кватэры".

Гэта перспектыва, ад якой залежаць жыцці сотняў людзей. Галоўнае, каб ініцыятыва камунальных службаў з тэорыі хутчэй перайшла ў практыку. Зрэшты, і ад жыхароў пасёлка чакаюць сустрэчных крокаў: беражлівае стаўленне да свайго двара або вуліцы таксама павінны быць нормай.