Прэзідэнт прыняў вярыцельныя граматы ад новых кіраўнікоў дыпламатычных місій у Беларусі

2 мая 2017

У Палацы Незалежнасці сабраліся 12 прадстаўнікоў краін Еўропы, Азіі і Афрыкі. Для кожнага дыпламата ў Аляксандра Лукашэнкі асобнае пажаданне. Але галоўная ідэя, якая аб’ядноўвае, - афіцыйны Мінск адкрыты для ўсіх партнёраў і гатовы да любых узаемавыгадных праектаў. Гэты год знамянальны і тым, што ў Мінску пройдзе сесія Парламенцкай асамблеі - Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе. У Беларусі з'явіліся новыя магчымасці для шырэйшага ўцягвання дзяржавы ў еўрапейскія інтэграцыйныя працэсы, адзначыў Прэзідэнт.

Гэты год для беларускай дыпламатыі асаблівы - большасць дыпадносінаў Беларусь усталявала 25 гадоў назад. І гэтыя чвэрць стагоддзя - сур'ёзны падмурак і для палітыкі, і для эканомікі. І сёння ж Кіраўнік дзяржавы заслухаў даклад аб удасканаленні прававога рэгулявання ў асобных сферах эканомікі. Падрабязнасці рабочага дня Прэзідэнта - у наступных выпусках.