Больш за 150 юных аматараў біятлона сабраў абласны этап спаборніцтваў "Снежны снайпер"

5 февраля 2018

Больш за 150 юных аматараў біятлона сабраў абласны этап спаборніцтваў сярод дзяцей і падлеткаў "Снежны снайпер" на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба. Старты праходзяць на біятлоннай трасе Віцебскага вучылішча алімпійскага рэзерву. Наймацнейшых вызначаюць у трох узроставых групах. Самым юным удзельнікам па 11 гадоў.

Самыя хуткія і трапныя прадставяць паўночны рэгіён на рэспубліканскім фінале.