Прэзідэнт прыняў удзел у цырымоніі адкрыцця ўчастка другой кальцавой аўтадарогі

6 октября 2015

Сёння пачаў працаваць першы ўчастак другой кальцавой аўтадарогі вакол Мінска. Працягласць новай шашы - 27 кіламетраў і 300 метраў. Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка прыняў удзел у цырымоніі адкрыцця. Агульная працягласць кальцавой дарогі, што будуецца вакол сталіцы, складзе амаль 160 кіламетраў. Ужо да 1 студзеня 2016 года павінен быць гатовы першы этап магістралі. Другая чарга будаўніцтва завершыцца ў 2017 годзе. Праект фінансуецца за кошт сродкаў бюджэту і крэдытаў Банка развіцця Беларусі. Галоўнай асаблівасцю гэтай дарогі з'яўляецца прымяненне цэментабетону для стварэння пакрыцця. Такім чынам павялічваецца тэрмін службы транспартнай артэрыі, а таксама зніжаюцца выдаткі на рамонт і ўтрыманне.

Кіраўнік дзяржавы сёння пагутарыў з жыхарамі Мінскага раёна і прадстаўнікамі працоўных калектываў, якія ўдзельнічаюць у будаўніцтве другой кальцавой аўтадарогі. Прэзідэнт таксама зрабіў азнаямленчую паездку па ўчастку аўтамагістралі, які адкрыўся сёння.