Прэзідэнт прыняў з дакладам міністра ўнутраных спраў краіны

17 июля 2015

Сёння Аляксандр Лукашэнка прыняў з дакладам міністра ўнутраных спраў краіны. Ігар Шуневіч далажыў Кіраўніку дзяржавы, як выконваецца даручэнне Прэзідэнта па рэформе МУС. У першую чаргу была праведзеная кадравая аптымізацыя, ліквідаваная частка рудыментарных падраздзяленняў.

Як паведаміў журналістам Ігар Шуневіч, Кіраўнік дзяржавы даў даручэнне прадоўжыць аптымізацыю працы МУС. Адпаведныя прапановы будуць прадстаўленыя Прэзідэнту найбліжэйшым часам. Таксама сёння ішла размова аб стане спраў па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй.