Прэзідэнт павіншаваў Марыю Захарэвіч з юбілеем

28 ноября 2016

У каралевы радыё - Марыі Захарэвіч - сёння юбілей. Са святам народную артыстку Беларусі павіншаваў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка. Голас Марыі Захарэвіч гучыць у кожным доме з 60-х гадоў. Яе чытанні вершаў беларускіх класікаў лічацца эталоннымі і ўваходзяць у залаты фонд беларускага радыё. У архівах захоўваецца больш за 200 запісаў з удзелам Марыі Захарэвіч. За гульню ў радыёспектаклях актрыса была ўдастоена Дзяржаўнай прэміі Беларусі. Вядомы дыктар стаіць ля вытокаў нацыянальнага тэлебачання - сюды яна трапіла на трэцім курсе тэатральнага інстытута. У той жа час Марыя Георгіеўна не пакідала акцёрства і ўжо шэсць дзясяткаў служыць галоўнай драматычнай сцэне краіны - Купалаўскаму тэатру. У яе выкананні ажылі гераіні нацыянальных аўтараў, а таксама характарныя персанажы сусветнай літаратуры. Легендарная актрыса і зараз выходзіць на падмосткі Купалаўскага. Марыя Захарэвіч таксама і прафесар. Шмат гадоў артыстка выкладае майстэрства сцэнічнай мовы студэнтам Інстытута культуры.