Прэзідэнт паабяцаў далейшую падтрымку IT-сферы

12 апреля 2019
Прэзідэнт Беларусі паабяцаў далейшую падтрымку IT-сферы падчас наведвання Парка высокіх тэхналогій. Распрацоўкі ў гэтай сферы ўкараняюцца ў рэальны сектар эканомікі: прамысловасць, сельскую гаспадарку, медыцыну. Таму важна рухацца і развівацца далей. 

Таксама Аляксандр Лукашэнка даручыў ураду распрацаваць пытанне стварэння Міністэрства лічбавай эканомікі. І ўжо ў другім квартале гэтага года неабходна вызначыцца, ці мэтазгодна ствараць падобнае ведамства.