Прэзідэнт узняў праблемныя пытанні па развіцці сталіцы

28 апреля 2015

Калі ў Мінску з'явіцца Палац мастацкай гімнастыкі? І як развіваецца прамысловасць у сталіцы? Сёння Кіраўнік дзяржавы абмеркаваў з мэрам горада праблемныя пытанні. 

Аляксандр Лукашэнка занепакоены, як выконваюцца яго даручэнні па развіцці сталіцы. Мінск - візітная картка краіны, ён павінен быць добраўпарадкаваны, а пытанні з будаўніцтвам праблемных аб'ектаў вырашаныя.

Таксама падчас сустрэчы ў Прэзідэнта ішла размова наконт развіцця прамысловасці ў Мінску. У прыватнасці, абмяркоўвалі сітуацыю на Мінскім аўтамабільным, маторным і трактарным заводах. Як адзначыў Кіраўнік дзяржавы, пасля майскіх святаў ён асабіста наведае кожнае прадпрыемства, каб вывучыць праблемныя пытанні самому. Падрабязнасці сустрэчы ў нашых наступных выпусках навін.