Прэзідэнт прызначыў новых дыпламатаў

4 декабря 2013

Годна прадстаўляць Беларусь на сусветнай арэне і абараняць інтарэсы дзяржавы. Прэзідэнт прызначыў новых дыпламатаў і назваў галоўнай задачай умацаванне эканамічнага падмурка.


Такім чынам, Аляксандр Авяр'янаў узначаліць пасольства Беларусі ў Польшчы, Аляксандр Кароль накіроўваецца ў Літву, інтарэсы Беларусі ў Турцыі і ў Іраку будзе прадстаўляць Андрэй Савіных, а ў Аргенціне - Віктар Козінцаў. Паслом у Эфіёпію прызначаны Дзмітрый Куптэль. Практычна ўсе дыпламаты ўпершыню ўзначаляць дыпмісіі.


Яшчэ адна важная тэма - падрыхтоўка спецыялістаў для дыпламатычнай працы. У Беларусі гэтым займаецца вядучая ВНУ краіны. Прэзідэнт зазначыў на неабходнасць павышаць узровень падрыхтоўкі будучых паслоў і параіў працаўнікам МЗС актыўней працаваць з моладдзю.