Аляксандр Пазняк сустрэўся з жыхарамі гарадскога пасёлка Копысь Аршанскага раёна

20 мая 2017

Сёння па краіне прадоўжылі працу прамыя лініі, прайшлі прыёмы грамадзян. З жыхарамі гарадскога пасёлка Копысь Аршанскага раёна сустрэўся памочнік Прэзідэнта, галоўны інспектар па Віцебскай вобласці Аляксандр Пазняк. У асноўным пытанні датычыліся добраўпарадкавання. Пасёлак зараз нагадвае, хутчэй, вялікую будоўлю - новым генпланам прадугледжана абнаўленне цепласетак, вода-, газа- і электразабеспячэння. Ідзе кладка новага асфальтавага пакрыцця. Вядома, не абышлося без нязручнасцяў для мясцовых жыхароў - усе іх заўвагі ўзятыя на кантроль.

Аляксандр Пазняк, памочнік Прэзідэнта, галоўны інспектар па Віцебскай вобласці: "Вельмі важна, каб жыхары самі для сябе зразумелі, што ўсё гэта робіцца не для кагосьці, гэта робіцца для саміх жыхароў. І кожны душой, пэўна, павінен зразумець, што яму таксама трэба ўкласці сваю энергетыку, сваю душу, аддаць свой час для добраўпарадкавання свайго роднага гарадскога пасёлка. Тады атрымаецца ўсё, і пытанні ўсе будуць вырашаныя".

Капітальны рамонт і мадэрнізацыя бальніцы, сярэдняй школы-садка, рэканструкцыя паркавай зоны адпачынку Пятроўскі вал і набярэжнай Дняпра. Першы этап абнаўлення Копыся ацэнены ў 17 млн. рублёў.