Прэзідэнт мае намер прадставіць губернатара Гомельскай вобласці і сустрэцца з актывам рэгіёна 22 снежня

21 декабря 2021
Кадравыя рашэнні Аляксандра Лукашэнкі і даручэнні новым кіраўнікам: сёння прызначаны губернатар Гомельскай вобласці, кіраўнік Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю і старшыня Дзяржкамітэта па навуцы і тэхналогіях.

Так, у Гомельскі рэгіён адправіцца Іван Крупко, зараз ужо экс-міністр сельскай гаспадаркі. Прычым, на павышэнне пайшоў і яго намеснік па працы ў аграрным ведамстве: Аляксей Багданаў узначаліць Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю. Даручэнне ад Прэзідэнта - выкарыстоўваць антыманапольныя рычагі для ўплыву на цэнаўтварэнне і трымаць цэны ў дыяпазоне, прымальным для насельніцтва. 

Перад новым кіраўніком Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях, якім прызначаны Сяргей Шлычкоў, Прэзідэнт паставіў задачу павысіць аддачу ў працы ведамства і гэтага напрамку ў цэлым. А новаму губернатару трэба правесці сур'ёзную работу па фарміраванні кадравага патэнцыялу рэгіёна, навесці парадак у вобласці, у тым ліку ў сельскай гаспадарцы.
  

Прэзідэнт аб задачах для губернатара Гомельскай вобласці: кадры, прамысловасць, сельская гаспадарка

Аляксандр Лукашэнка мае намер 22 снежня прадставіць новага губернатара і правесці сустрэчу з актывам Гомельскай вобласці. Нагадаем, на мінулым тыдні кіраўнік дзяржавы прызначыў новых кіраўнікоў у Магілёўскай і Віцебскай абласцях і асабіста прадставіў іх падчас сустрэчы з актывамі. У абодвух выпадках абмяркоўваліся надзённыя праблемы рэгіёна і задачы на будучыню, размова ішла і аб пытаннях дзяржмаштабу, асабліва з улікам знешнепалітычнай сітуацыі і маючага адбыцца рэферэндуму.