У Грузіі знімаюць рэжым надзвычайнага становішча

21 мая 2020
Пасля двух месяцаў абмежаванняў у Грузіі знімаюць рэжым надзвычайнага становішча. Гэта заявіў прэм'ер-міністр краіны Георгій Гахарыя. На гэтыя меры падштурхнула стабілізацыя эпідэміялагічнай сітуацыі. Чакаецца, што ўжо ў наступным месяцы адновіцца ўнутраны турызм. А з 1  ліпеня краіна адкрыецца для падарожнікаў з-за мяжы.