Прэзідэнт: якасць дарог мясцовага значэння трэба падняць да рэспубліканскага ўзроўню

6 октября 2017

Якасць дарог мясцовага значэння трэба падняць да рэспубліканскага ўзроўню. Пра гэта сёння заявіў Прэзідэнт Беларусі падчас рабочай паездкі ў Слуцкі раён. Аляксандр Лукашэнка азнаёміўся з перспектыўнымі тэхналогіямі рамонту. Якасць трас мясцовага значэння зараз абмяркоўваюць на вялікім семінары. Яго ўдзельнікі і паказалі Кіраўніку дзяржавы новыя напрацоўкі. Для іх паспяховай рэалізацыі трэба падлучыць і прамыслоўцаў: аналагі дарагой імпартнай тэхнікі цалкам могуць вырабляць, да прыкладу, на “Амкадоры”.

Яшчэ ўвесну на нарадзе па развіцці дарожнай сеткі было прынята рашэнне да канца пяцігодкі распрацаваць глабальны праект мадэрнізацыі. Зараз у краіне дзейнічае дзяржпраграма па развіцці і ўтрыманні аўтадарог. У яе рамках да 2020 года плануюць адрамантаваць 7 000 кіламетраў трас мясцовага значэння.