Прэзідэнт: Змяненні ў Крымінальным кодэксе ні ў якім разе не павінны прыводзіць да сыходу ад адказнасці

7 августа 2014
Змяненні ў Крымінальным кодэксе ні ў якім разе не павінны прыводзіць да сыходу ад адказнасці. Аб гэтым сёння заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на нарадзе па праекце закону, які прадугледжвае комплексную карэкціроўку крымінальнага заканадаўства.



Праект закону абмяркоўвалі ў жніўні мінулага года. І сёння на нарадзе з дэпутатамі і прадстаўнікамі праваахоўных органаў Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу на два ключавыя пытанні. Выкарыстанне дасудовага пагаднення аб супрацоўніцтве. Гэта калі абвінавачаны аказвае садзейнічанне следству і за гэта атрымлівае змякчэнне пакарання. А таксама ўкараненне крымінальна-прававой кампенсацыі, калі падазроны замест зняволення можа выплаціць штраф. Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка асабліва падкрэсліў, што змяненні ў Крымінальным кодэксе ні ў якім разе не павінны даць злачынцу магчымасць сысці ад адказнасці.



Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што чакае ад дэпутатаў і праваахоўных органаў выразнай пазіцыі па змяненнях у Крымінальны кодэкс. Новаўвядзенні ў заканадаўстве павінны працаваць на практыцы.