Прэзідэнт Беларусі заслухаў вынікі працы Следчага камітэта за год

18 декабря 2017

Справаздачы аб выніках працы ўсіх сілавых структур па выніках года плануе заслухаць Кіраўнік дзяржавы

І сёння Аляксандр Лукашэнка прыняў з дакладам кіраўніка Следчага камітэта Івана Наскевіча. У першую чаргу Прэзідэнта цікавіла сітуацыя са злачыннасцю ў цэлым і ход расследавання крымінальных спраў, якія атрымалі найбольшы грамадскі рэзананс.

Як паведаміў Іван Наскевіч, зніжаецца колькасць такіх злачынстваў, як кіраванне транспартным сродкам у стане алкагольнага ап'янення, а таксама звязаных з наркотыкамі. Гэтая станоўчая дынаміка, у тым ліку, вынік прынятых дзяржавай мер. Расце і раскрывальнасць: за год гэты паказчык дасягнуў 71 %. Аптымізацыя, якая праводзіцца ў ведамстве, павінна зрабіць працу Следчага камітэта яшчэ больш эфектыўнай. Сёлета колькасць супрацоўнікаў скарацілі на 375 чалавек, яшчэ каля паўтысячы плануюць перавесці ў ранг грамадзянскага персаналу. Сэканомленыя сродкі накіруюць на павышэнне зарплат. Важнай задачай ведамства лічыць і ўкараненне лічбавых тэхналогій: праз тры гады Следчы камітэт мае намер запусціць аўтаматызаваную інфармацыйную сістэму.

У распрацоўцы такой інфармацыйнай сістэмы Следчы камітэт абапіраецца і на вопыт замежных калег. Напрыклад, у Грузіі функцыянуе сістэма электроннай крымінальнай справы. Далей за іншых у гэтым кірунку прасунуліся следчыя Германіі і Эстоніі. У цэлым у 2017 СК Беларусі ўмацаваў супрацоўніцтва з ведамствамі постсавецкіх дзяржаў. У новым годзе менавіта Мінск прыме 3-е сумеснае пасяджэнне калегій следчых камітэтаў Арменіі, Беларусі і Расіі.