Прэзідэнт Беларусі выказаў спачуванні Каралю Бельгіі і блізкім загінулых у выніку тэрактаў у Бруселі

22 марта 2016
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказаў самыя глыбокія спачуванні і словы падтрымкі Каралю бельгійцаў Філіпу, родным і блізкім загінулых і пацярпелых у выніку тэрактаў у Бруселі, а таксама ўсяму народу Бельгіі.

"З вялікім болем успрынялі ў Беларусі паведамленне аб шматлікіх чалавечых ахвярах у выніку тэрарыстычных актаў, што адбыліся ў Бруселі 22 сакавіка", - гаворыцца ў спачуванні.