Прэзідэнт Беларусі сустрэўся з экс-прэзідэнтам Латвіі Гунтысам Улманісам

16 ноября 2018

Сёння Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з экс-прэзідэнтам Латвіі. Ён у гэтыя дні наведвае Мінск. Размова з палітыкам атрымалася вельмі шчырай і душэўнай. Гунтыс Улманіс распавёў, што заўсёды з цеплынёй успамінае пра сустрэчы з беларускім Прэзідэнтам і не мог прапусціць магчымасць пагутарыць гэтым разам. У размове госць нагадаў, што Прэзідэнта Беларусі чакаюць у Рызе.