Прэзідэнт Беларусі: Усенародная абарона здольная даць сапраўдны адпор ворагу

17 июня 2021

Толькі ўсенародная абарона здольная даць сапраўдны адпор ворагу і дэструктыўным сілам.

Гэта кіраўнік дзяржавы заявіў у Шклове на сустрэчы з прадстаўнікамі сілавога блока і мясцовай вертыкалі ўлады. Беларусь за мінулы год адчула дэструктыўнае інфармацыйнае ўздзеянне, а таксама эканамічны і палітычны націск. Пытанне ўмацавання абароназдольнасці краіны ў гэтых умовах прыярытэтнае. Гэта найважнейшы фактар гарантавання нацыянальнай бяспекі і захавання суверэнітэту. З гэтымі задачамі спраўляецца сістэма тэрытарыяльнай абароны. Яе фарміруюць тыя, хто адслужыў і знаходзіцца ў запасе, на чале часцей - губернатары. Прэзідэнт засяродзіў увагу на неабходнасці забяспечыць хуткую мабілізацыю сіл і сродкаў, калі спатрэбіцца.

Войскі тэрытарыяльнай абароны выпрабуюць камандна-штабнымі вучэннямі

З удзелам войскаў тэрытарыяльнай абароны пройдуць камандна-штабныя вучэнні ў Гродзенскай вобласці і стануць працягам серыі трэніровак, якія ўжо прайшлі на Магілёўшчыне, а зараз працягваюцца ў Брэсцкай вобласці. Плануецца таксама ўдзел і ў стратэгічных манеўрах "Захад-2021" у верасні.

Камандна-штабныя вучэнні з сіламі тэрытарыяльнай абароны

Ацэняць эфектыўнасць сістэмы тэрытарыяльнай абароны, працу штабоў і воінскіх часцей з сённяшняга дня ў рамках камандна-штабных вучэнняў з сіламі тэрытарыяльнай абароны Брэсцкай вобласці. У планах - павысіць здольнасць штабоў кіраваць сіламі тэрытарыяльнай абароны падчас аховы важных аб'ектаў, барацьбы з дыверсійнымі групамі і незаконнымі ўзброенымі фарміраваннямі. У манеўрах задзейнічаны будуць ваеннаабавязаныя, якія праходзяць зборы ў складзе часцей войскаў Пінскага і Іванаўскага раёнаў. Вучэнні праводзяцца ў інтарэсах планавай падрыхтоўкі тэрытарыяльных войскаў.