Прэзідэнт Беларусі у Кітаі сустрэўся з лідарам Узбекістана

25 апреля 2019

Кіраўнік беларускай дзяржавы знаходзіцца з рабочым візітам у Кітаі.

Аляксандр Лукашэнка возьме ўдзел у мерапрыемствах  ІІ Форуму міжнароднага супрацоўніцтва "Пояс і шлях". Гэтымі днямі ў Кітай з'едуцца лідары амаль 40 краін. Гэта выдатная магчымасць правесці двухбаковыя перамовы. Адным з першых Аляксандр Лукашэнка сёння сустрэўся з Прэзідэнтам Узбекістана Шаўкатам Мірзіёевым. 

Летась у верасні адбыўся афіцыйны візіт Кіраўніка беларускай дзяржавы ва Узбекістан, па выніках якога падпісана 19 міжнародных дакументаў. А пазней зацвердзілі дарожную карту. Сёлетняя сустрэча палітыкаў у Пекіне - магчымасць зверыць гадзіннікі, абмеркаваць выкананне дамоўленасцяў і новыя перспектыўныя праекты. 

Падчас форуму "Пояс і шлях" Аляксандр Лукашэнка прадставіць прапановы беларускага боку па развіцці гэтай глабальнай ініцыятывы, а таксама паглыбленні супрацоўніцтва на еўразійскай прасторы з акцэнтам на стварэнне раўнапраўнай і празрыстай сістэмы міжнароднага гандлю. Запланаваныя асобныя перамовы са Старшынёй КНР Сі Цзіньпінам.