Прэзідэнт Беларусі стварыў рабочыя групы для рашэння праблем у ЖКГ і АПК

6 февраля 2014

Распараджэнні Аляксандр Лукашэнка падпісаў напярэдадні. Вывучэннем праблемных пытанняў у жыллёва-камунальнай гаспадарцы зоймецца рабочая група пад кіраўніцтвам Аляксандра Якабсона. Эксперты зоймуцца распрацоўкай праектаў дакументаў па аптымізацыі сістэмы цэнаўтварэння і павышэння якасці паслуг ЖКГ. Справаздача павінна быць у Прэзідэнта да 31 мая.


А вось за рашэнне пытанняў у аграпрамысловым комплексе адказвае прэм'ер-міністр Міхаіл Мясніковіч. Яго міжведамасная рабочая група павінна распрацаваць пэўныя прапановы па павышэнні прыбытку і рэнтабельнасці арганізацый сельскай гаспадаркі. Сярод прыярытэтных задач таксама паніжэнне запазычанасці і неплацежаздольнасці гаспадарак, сабекошту вытворчасці прадукцыі. Комплексны даклад аб развіцці АПК разам з праектамі павінен быць прадстаўлены Прэзідэнту да 10 сакавіка.