Прэзідэнт Беларусі ажыццявіць рабочы візіт у Расійскую Федэрацыю

21 ноября 2016
Праграмай запланаваны перамовы Кіраўніка дзяржавы з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным. Лідары абмяркуюць найбольш актуальныя пытанні парадку дня беларуска-расійскіх адносін, палітычнага ўзаемадзеяння, развіцця інтэграцыйных працэсаў, сітуацыю ў рэгіёне і свеце. У храме Хрыста Збавіцеля Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін прымуць удзел ва ўрачыстай цырымоніі віншавання Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла, які напярэдадні адзначыў сваё 70-годдзе.