Прэзідэнт Беларусі сёння з рабочай паездкай знаходзіцца ў Шклоўскім раёне Магілёўскай вобласці

24 января 2020
Аляксандр Лукашэнка абмеркаваў з чыноўнікамі развіццё рэгіёна ў цэлым  і наведаў завод газетнай паперы. Прадпрыемства летась вырабіла прадукцыі на 75 мільёнаў рублёў, што на 17 % больш у параўнанні з 18-м. Аднак сітуацыя  па-ранейшаму не з лёгкіх. Асноўныя гандлёвыя партнёры на знешніх рынках: Узбекістан, Іран, Украіна і Турцыя.  Падчас візіту Кіраўнік дзяржавы завастрыў увагу на праблемных пытаннях, а іх шмат. Інвестыцыйны праект па стварэнні паперы - асновы для дэкаратыўных матэрыялаў - так і не выйшаў на кантрактныя параметры вытворчасці. А гэта страта чыстага прыбытку. 

Кіраўніцтва завода абяцала Аляксандру Лукашэнку вырашыць  усе праблемы з абсталяваннем да канца года. Прэзідэнт цвёрда адзначыў, што па тэрмінах  спытае асабіста з дырэктара.

Сітуацыя ў вобласці, становішча спраў на "Белшыне", прадпрыемстве "Хімвалакно". Па кожным – падрабязны разбор Прэзідэнта. Дарэчы, Аляксандр Лукашэнка перад самым пачаткам візіту вырашыў змяніць маршрут рабочай паездкі. Кіраўнік дзяржавы наведае і іншыя прадпрыемствы. Падрабязнасці - у наступных выпусках навін.