Прэзідэнт Беларусі прыняў шэраг важных кадравых рашэнняў

20 ноября 2017

Так, Аляксандр Лукашэнка прызначыў Сяргея Дарошку начальнікам галоўнага ўпраўлення ўнутраных спраў Мінгарвыканкама. Да гэтага ён узначальваў дэпартамент выканання пакаранняў МУС. Гэтую кандыдатуру падтрымаў і ранейшы кіраўнік сталічнай міліцыі Аляксандр Барсукоў, які цяпер займае пасаду намесніка міністра ўнутраных спраў. У Мінску заўсёды на належным узроўні забяспечваецца грамадскі парадак, і жыхары горада пачуваюцца ў бяспецы. Сёння прагучала, што так павінна быць і надалей.

Кадравыя змены закранулі і Узброеныя сілы. Начальнікам 72-га навучальнага цэнтра падрыхтоўкі прапаршчыкаў і малодшых спецыялістаў у Пячах стаў Уладзіслаў Будзік. Прызначаючы яго, Прэзідэнт пракаменціраваў рэзанансны выпадак, які адбыўся ў Пячах. Нагадаем, расследаванне гэтай справы з самага пачатку на кантролі Кіраўніка дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка папярэдзіў, што падобныя здарэнні ў арміі больш не павінны паўтарацца.

Усе падрабязнасці кадравага панядзелка ў Прэзідэнта - у нашых наступных выпусках.