Прэзідэнт Беларусі раскрытыкаваў новыя правілы водпуску лякарстваў па рэцэптах

10 декабря 2014

Праверыць апраўданасць гэтага механізму Кіраўнік дзяржавы запатрабаваў падчас даклада міністра аховы здароўя. Адна з цэнтральных тэм размовы - пастанова Міністэрства аховы здароўя №66. Дакумент выклікаў шырокі рэзананс у грамадстве - шмат незадаволенасці, як з боку ўрачоў, так і пацыентаў. Бо зараз пасля пакупкі лякарстваў рэцэпт трэба пакінуць у аптэцы. А калі прэпарат спатрэбіцца для працягу курсу лячэння, прыйдзецца зноў ісці да доктара. На рабочай сустрэчы Аляксандр Лукашэнка цікавіўся забеспячэннем насельніцтва лякарствамі айчыннай вытворчасці і якасцю аказання медпаслуг у сельскай мясцовасці.