Прэзідэнт Беларусі прыняў даверчыя граматы паслоў шасці дзяржаў

13 мая 2021

Толькі сам беларускі народ мае права вырашаць, якой павінна быць яго будучыня. Гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў на цырымоніі ўручэння даверчых грамат пасламі замежных дзяржаў. Вітаючы дыпламатаў, кіраўнік дзяржавы адзначыў, што сустрэча праходзіць адразу пасля святкавання свяшчэннай для беларусаў даты - Дня Перамогі і напярэдадні 80-годдзя пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Сітуацыя ў свеце і сёння далёкая ад спакойнай. Беларусь на міжнароднай арэне заўсёды наладжана на дыялог, і яго трэба весці на прынцыпах раўнапраўя, адзначылі ў Палацы Незалежнасці. Кіраўнік дзяржавы сёння прыняў даверчыя граматы паслоў шасці дзяржаў. Замежныя дыпламаты прадстаўляюць Ірак, Нікарагуа, Расію, Руанду, Саудаўскую Аравію і Сьера-Леонэ.