Ратавальнікі папярэджваюць: сезон зімовай рыбалкі ў Беларусі закрыты

24 марта 2023

Выхад на лёд забаронены, але гэта не значыць, што рыбакі схавалі снасці. Штодня ратавальнікі, міліцыя і супрацоўнікі Асвод манітораць вадаёмы рэспублікі. І, відаць, плюсавая тэмпература не перашкода для аматараў зімовай рыбалкі. Між тым кожны тыдзень паступаюць паведамленні аб выратаванні людзей, якія праваліліся ў ледзяную ваду. Рэйд, які правялі напярэдадні ў Мінскім раёне, паказвае: не ўсе завяршылі сезон. Ратавальнікам прыходзіцца падыходзіць літаральна да кожнага рыбака і тлумачыць небяспеку такога хобі.

Таксама ратавальнікі і прадстаўнікі Асвода нагадваюць бацькам аб неабходнасці кантраляваць дзяцей. На наступным тыдні ў школьнікаў пачнуцца канікулы, а значыць недапушчальна, каб дзеці і падлеткі заставаліся адны дома. Асабліва гэта небяспечна для тых, хто жыве каля вадаёмаў.