Прэзідэнт Беларусі прыме ўдзел у рэспубліканскім суботніку

20 апреля 2013

Аляксандр Лукашэнка зоймецца добраўпарадкаваннем плошчы Дзяржаўнага флага  Беларусі. Яна размешчаная на праспекце Пераможцаў на тэрыторыі будынка БелЭкспа, які зараз рэканструююць. У праекце плошча ўяўляе сабой круг радыусам 50 метраў і стэлай - флагштокам дзяржаўнага флага. Кіраўнік  дзяржавы разам з іншымі ўдзельнікамі суботніка будзе выконваць  работы па ўладкаванні бетонавага падмурка плошчы.