Прэзідэнт Беларусі прыбыў у Чарнобыль

26 апреля 2017

Прэзідэнт Беларусі прыбыў у Чарнобыль, дзе ўдзельнічае ў мерапрыемствах да гадавіны аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

Аляксандра Лукашэнку сустрэў асабіста Пётр Парашэнка. Разам кіраўнікі дзяржаў ушанавалі памяць загінуўшых ліквідатараў. Усклалі кветкі да "Сцяны памяці" мемарыяльнага комплексу "Героям Чарнобыля".

Прэзідэнты ў гэтыя хвіліны наведваюць атамную станцыю і найбліжэйшыя аб'екты. Асноўную ўвагу нададуць работам па падтрыманні на належным узроўні радыяцыйнай бяспекі, бо гэта закранае інтарэсы жыхароў абедзвюх краін. Лідары азнаёмяцца з будаўніцтвам новага саркафага і захоўваннем адпрацаванага ядзернага паліва.

Сёння ж Аляксандр Лукашэнка і Пётр Парашэнка правядуць перамовы на тэрыторыі Беларусі. Кіраўнікі дзяржаў абмяркуюць двухбаковае супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай сферы, а таксама палітычнае ўзаемадзеянне, міжнародны парадак дня і далейшыя намаганні па мірным урэгуляванні канфлікту на паўднёвым усходзе Украіны. Падрабязнасці ў нашых выпусках.