Прэзідэнт Беларусі азнаёміўся з развіццём тэрыторый ля першай кальцавой аўтадарогі

24 мая 2019

Добраўпарадкаванне краіны - працэс перманентны, у якім проста немагчыма паставіць кропку. Работы па паляпшэнні інфраструктуры і тым  больш дарог, транспартнай і турыстычнай артэрыі  ў прыярытэце. Асабліва зараз, калі ў Мінск прыедуць тысячы замежных гасцей на II Еўрапейскія гульні. Але справа не толькі ў маштабным форуме, яшчэ адна нагода - "трылогія" Года малой радзімы. Стаўленне Кіраўніка дзяржавы да навядзення парадку вядома добра. Прэзідэнт перажывае за кожны лапік зямлі, бо як добраўпарадкуем, так і будзем выглядаць у вачах гасцей і турыстаў. Але ў адзіночку проста немагчыма зрабіць краіну ідэальнай. Стварыць камфортныя ўмовы, прыгажосць, утульнасць  зможам толькі разам. Падключыцца да работ па добраўпарадкаванні, унесці свій уклад уазеляненне Беларусі павінен кожны. 

Вакол першай кальцавой інвестары і спецыялісты зараз распрацоўваюць больш за паўсотні праектаў. За апошнія некалькі гадоў  увялі ў эксплуатацыю 14 аб'ектаў. Пры гэтым хапае і даўгабудаў, якія альбо замарожаныя, альбо кінутыя, што для сталічнай магістралі недазваляльна. Некаторыя інвестары бяруць зямлю пад забудову і зрываюць усе магчымыя тэрміны.  Прэзідэнт патрабуе да неабавязковых забудоўшчыкаў  прымяняць жорсткія санкцыі.  

Ацаніць Мінск зусім хутка прыедзе мноства гасцей з усяго свету.  Менш  чым месяц да старту II Еўрапейскіх гульняў.  І да гэтага часу павінны быць гатовы не толькі дарогі, але і транспарт.  Аляксандру Лукашэнку прадэманстравалі аўтапарк, які забяспечыць гасцей зручным і хуткім доступам да ўсіх спартыўных арэн і славутасцяў сталіцы.  А адзін з аўтобусаў Кіраўнік дзяржавы вырашыў пратэсціраваць асабіста, як і першую кальцавую.  Ужо ў  дарозе па МКАД у адным аўтобусе разам з чыноўнікамі і журналістамі Прэзідэнт спачатку пільна вывучыў ключавыя аб'екты, у тым ліку развязкі, будынкі, што ўзводзяцца.  Зрабілі і некалькі прыпынкаў, каб  даведацца, як ідзе добраўпарадкаванне тэрыторыі.  У канцы маршруту Прэзідэнт адзначыў: за суткі зрабілі больш, чым за год, ведаючы, што Кіраўнік дзяржавы будзе інспектаваць кальцавую! Вось так і трэба працаваць! Калі ўсе разам прыкладзём намаганні, то ўжо сапраўды атрымаецца зрабіць краіну камфортнай для жыцця.