Прэзідэнт Беларусі адпраўляецца ў Пакістан з афіцыйным візітам

4 октября 2016

Пачынаецца афіцыйны візіт Кіраўніка беларускай дзяржавы ў Пакістан. У гэтыя хвіліны борт № 1 вылятае з Нацыянальнага аэрапорта Мінск у Ісламабад.

У праграме - перамовы Аляксандра Лукашэнкі з Прэзідэнтам краіны Мамнунам Хусейнам, прэм'ер-міністрам Навазам Шарыфам, кіраўніцтвам пакістанскага парламента. Па выніках чакаецца падпісанне дакументаў аб супрацоўніцтве ў розных сферах. 

Пакістан - перспектыўны партнёр для Мінска ў Паўднёвай Азіі. Па выніках мінулага года тавараабарот склаў амаль 60 мільёнаў долараў. Стаіць задача давесці гэты паказчык да мільярда. 

Аляксандр Лукашэнка прыме ўдзел і ў цырымоніі адкрыцця IV Беларуска-пакістанскага дзелавога і інвестыцыйнага форуму ў Ісламабадзе. 

У нашай дэлегацыі таксама запланаваная серыя перамоў з пакістанскімі партнёрамі.