Прэзідэнт Беларусі адзначае высокую дынаміку ў развіцці адносін Мінска і Ташкента

13 июня 2018

Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з кіраўніком сената Олій Мажліса Узбекістана. Так у гэтай дзяржаве называецца верхняя палата парламента. Нігмаціла Юлдашаў узначальвае яе ўжо тры з паловай гады. І гэта яго першы візіт у Беларусь. Аб цікавасці да нашай краіны гаворыць насычаная праграма чатырохдзённага візіту. Перш чым сустрэцца з беларускім лідарам, госці паспелі пагутарыць з калегамі-парламентарыямі, прэм'ер-міністрам і пабывалі ў Парку высокіх тэхналогій. Летась тавараабарот Беларусі і Узбекістана дасягнуў 130 мільёнаў долараў - гэта значыць вырас удвая ў параўнанні з 2016.

Экспартуем трактары, сельгасмашыны, дарожную і будаўнічую тэхніку. Ва Узбекістане адкрыты першыя зборачныя вытворчасці "Амкадора" і Бабруйскаграмаша. Менавіта паглыбленне прамкааперацыі - ініцыятыва прэзідэнтаў дзвюх краін.

Аляксандр Лукашэнка і Шаўкат Мірзіёеў сустракаюцца на палях міжнародных самітаў. Літаральна на мінулым тыдні лідары бачыліся ў Кітаі на мерапрыемствах у рамках Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва.

Каб узмацніць узаемадзеянне, лідары маюць намер грунтоўна пагаварыць асабіста. На гэты год запланаваны афіцыйны візіт Аляксандра Лукашэнкі ва Узбекістан.

Сёння ж кіраўнік верхняй палаты парламента Узбекістана прыняў удзел у сустрэчы дзелавых колаў дзвюх краін. У БелАЗа з'явіўся новы план паставак да 2030 года ўключна. Ва Узбекістан адправяцца дзве сотні самазвалаў.