Прэзідэнт Беларусі накіруецца з афіцыйным візітам у Сербію

2 декабря 2019
Сёння Прэзідэнт Беларусі накіруецца з афіцыйным візітам у Сербію. У Бялградзе Аляксандр Лукашэнка правядзе перамовы з лідарам краіны Аляксандрам Вучычам.

Кіраўнікі дзяржаў абмяркуюць развіццё палітычнага дыялога і эканамічнага ўзаемадзеяння. У цэнтры ўвагі будзе рэгіянальны і сусветны парадак дня, а таксама перспектывы павелічэння тавараабароту, ініцыятывы па стварэнні сумесных вытворчасцяў і запуску ўзаемных інвестыцыйных праектаў. У Сербіі ўжо дзейнічаюць лініі па зборцы трактароў і аўтобусаў, вядзецца праца над стварэннем сумеснай вытворчасці камбайнаў у Крагуевацэ. Але патэнцыял супрацоўніцтва нашмат большы. Па выніках перамоў на вышэйшым узроўні будзе падпісаны пакет двухбаковых дакументаў. Праграмай візіту Аляксандра Лукашэнкі таксама прадугледжаныя яго сустрэчы ў парламенце. У гэтыя ж дні ў Бялградзе пройдзе беларуска-сербскі бізнес-форум, на якім чакаецца падпісанне некалькіх камерцыйных кантрактаў і пагадненняў.